Ідэю падтрымліваюць Польшча і Вугоршчына, будуць весціся перамовы з кіраўнікамі Чэхіі і Славакіі.

Wikipedia/CrazyPhunk/domena publiczna

 

У Будапэшце праходзіць саміт кіраўнікоў урадаў Вышаградзкай групы. У сталіцы Вугоршчыны Польшчу прадстаўляе прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі абмяркоўваюць у асноўным справы ЭЗ і рэгіянальныя пытанні такія як, будучыня міграцыйнай палітыкі Супольнасці і новы бюджэт ЭЗ. Краіны намерваюцца стварыць сумесны банк развіцця Вышаградзкай групы.

«Пытанне толькі ці ўсе чатыры краіны сапраўды будуць зацікаўленыя. Мы з прэм’ер-міністрам Орбанам дагаварыліся вельмі хутка і будзем весьці перамовы з кіраўнікамі Чэхіі і Славакіі – Бабішам і Фіцо» – сказаў Польскаму радыё Матэвуш Маравецкі.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: