Частка справаздачы Нацыянальнай выведкі ЗША аб ацэнцы небяспек у свеце (PDF), прадстаўленай 13 лютага, прысвечаная Беларусі.

«Крэмль будзе імкнуцца захаваць і, дзе гэта магчыма, пашыраць свой уплыў на постсавецкую прастору, якую лічыць сфэрай свайго ўплыву», — гаворыцца ў частцы дакладу пра Беларусь, Малдову, Каўказ і Цэнтральную Азію.

Паводле дакладу, Расея разглядае Беларусь як «крытычны буфэр» між сабой і краінамі NATO. І яна будзе спрабаваць сапсаваць любое патэнцыйнае пацяпленне стасункаў між афіцыйным Менскам і Захадам.

Аляксандар Лукашэнка, мяркуюць аўтары дакладу, будзе працягваць цесную супрацу з Масквой у сфэры бяспекі, але тым часам і спрабаваць нармалізаваць дачыненні з Захадам як «праверку расейскага ўплыву».

Нічога добрага ў справаздачы не прадказваюць для суседняй Украіны: акрамя вайны на Данбасе (якая наўрад ці спыніцца ў 2018 годзе, але і наўрад ці пяройдзе ў актыўную фазу) і акупацыі Крыму застаецца пагроза ўнутраных беспарадкаў, якія Расея можа выкарыстаць для падрыву «празаходняй» арыентацыі Кіева. Незадаволенасць эканамічным станам, хуткасцю рэформаў і аб’ёмамі карупцыі можа нават прывесці да датэрміновых выбараў, адзначаецца ў дакладзе.

Іншыя суседзі Беларусі – Польшча, Літва і Латвія – у дакладзе ня згадваюцца.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: