Фігурант “справы патрыётаў” Сяргей Кунцэвіч на волі. Праўда, пакуль невядомыя ўмовы вызвалення палітвязня.

Сяргей Кунцэвіч – у цэнтры

Аднаго з сябраў аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргея Кунцэвіча арыштавалі напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка. КДБ аб’явіў, што ў аўтамабілі актывіста, прыпаркаваным 23 сакавіка на вуліцы Акадэмічнай, знайшлі гукавую тэхніку, мікрафоны і вадкасць з “пахам гаручай сумесі”. Асабісты аўтамабіль С.Кунцэвіча Беларуская праўда знайшла ў адным са спальных раёнаў Мінска, дзе стаяў на прыколе з 17 лютага.

Сяргею Кунцэвічу выставілі абвінавачванне па артыкуле 293 ч.3 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка масавых беспарадкаў).

Па звестках паплечнікаў палітвязня, Сяргея Кунцэвіча катавалі ў СІЗА электрашокерам.

21 сакавіка Лукашэнка аб’явіў, што ў Беларусі затрыманыя некалькі дзясяткаў баевікоў са зброяй, якія рыхтавалі масавыя беспарадкі. Гэтая заява сталася сігналам для дзеянняў спецслужбаў: праз некалькі гадзін пайшлі масавыя затрыманні, большасць з затрыманых – былыя чальцы “Белага легіёну”, які спыніў сваё існаванне ў 2000-ым годзе.

Баевікі сталі легальным прыкрыццём для масавых рэпрэсій 25 сакавіка і пазней.

21-22 сакавика спецслужбы затрымалі 17 чалавек па абвінавачанні  ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Пазней колькасць затрыманых павялічылася да 35 чалавек; напачатку кастрычніка дваццаці фігурантам справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (“справа “Белага легіёна”) выстаўленае яшчэ адно абвінавачанне — у стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (артыкул 287 Крымінальнага кодэкса).

Чытайце па тэме:  У справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" засталося 16 фігурантаў

Зараз за кратамі застаюцца 15 фігурантаў справы.

Беларуская праўда


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.