Увечары 28 чэрвеня з СІЗА КДБ выйшлі яшчэ чацвёра фігурантаў справы аб незаконным узброеным фармаванні – Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Аляксандр Яўдаха і Віктар Данілаў.

euroradio.fm

Яны былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Пазней ім было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, яны заставаліся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў, нагадвае ПЦ “Вясна”.

Напярэдадні, 27 чэрвеня, са следчага ізалятару былі вызваленыя Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі і Уладзімір Фёдараў. Ім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Нагадаем, што пасля з’яўлення інфармацыі пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызвалення з-пад варты ўсіх 14-ці фігурантаў гэтай крымінальнай справы, указаўшы, што паводле заканадаўства доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання і не могуць выкарыстоўвацца ў якасці даказвання.

Чытайце па тэме:  Фігурант справы "Белага легіёна", які сядзіць у СІЗА, плануе ажаніцца

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.