Інтэрв’ю з грамадскім актывістам Алесем Макаевым, які з’ехаў з Беларусі і працуе на металёвым заводзе ў польскім горадзе Голдап.

“Ёсць магчымасць працаўладкавання сотні беларусаў, якія мараць аб працы ў Беларусі”, – сходу кажа Алесь Макаеў. І прапануе сваю дапамогу.

Пакуль афіцыйны Мінск разважае пра “пасведчанне суайчынніка”, беларусы ў пошуках лепшай долі масава з’язджаюць за мяжу. Сярод працоўных мігрантаў у Польшчы беларусы займаюць другое месца, саступіўшы першынство толькі ўкраінцам.

Сустаршыня руха салідарнасці “Разам” Алесь Макаеў трымаўся за Беларусь да апошняга. І толькі пасля разбурэння яго бізнэсу ў пошуках працы з’ехаў у Польшчу.

Пра польскі перыяд жыцця Алесь Макаеў распавёў Беларускай праўдзе.

-Чаму вы прынялі рашэнне з’ехаць з Беларусі?

-Прычыны ад’езду з роднай краіны простая. Цягам 2016 года не здолеў знайсці працу ў Беларусі. Пасля мітынгаў прадпрымальнікаў я застаўся без працы на рынку, засталіся пазыкі, тавар канфіскавалі. Збег абставінаў: эскалацыя эканамічнага крызісу, пазыкі, а самое галоўнае – “дружалюбная апёка ўладаў” з 2006 года, калі ад імя 200 000 прадпрымальнікаў я быў завададарам кампаніі змяшчэння А. Лукашэнкі ад ўлады. Бізнэс разбіралі ад тых пор паступова, творча, непрыкметна, калісьці пра гэта распавяду падрабязна: гісторыя сапраўды трагічная, цяжкая і выбрабавальная. У 2016 годзе, нягледзячы на шчырае жаданне многіх дапамагчы мне і маёй сям’і, ніхто не рызыкнуў аформіць са мной працоўныя адносіны. Грошай не было.

Чытайце па тэме:  Премьер-министр: Польша не враждует на международной арене

-Палітычнага прытулку ў Польшчы вы не прасілі, мяркуючы па ўсім. Як жа праходзіць польскі перыяд вашага жыцця?

-Прыйшлося выехаць у пошуках працы на завод у Польшчу. Працую слесарам на металёвым заводзе ў горадзе Голдап. Праца даецца нармалёва. На заводзе ў тры змены па 8 гадзін працуюць больш за 200 беларусаў, хаця паўтара года таму было толькі 15. Заробак складае каля 2000 злотых на рукі.

Прадпрыемства плаціць ўсе падаткі, дае жытло амаль задарма (у мяне расходы на жытло складаюць 50 злотых на месяц). Горад знаходзіцца на мяжы з Расіяй, былая Усходняя Прусія. Раней – Мазурыя, якая цягнулася да Вільні.

Тут самае чыстае паветра і вада ў Польшчы.

На прытулак (азіл) нават не думаў падаваць дакументы. З меркавання маралі і годнасці. Працую ад сярэдзіны студзеня 2017 года. З-за таго, што на Дзень Волі арганізаваў мітынг у Голдапе, мяне тут называюць “палітычным”. А запрашэнне на мітынг і віншаванне вісела на стэндах завода і прахадной.

Алесь Макаеў у польскім Голдапе

 

-Па словах міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, па колькасці працоўных мігрантаў беларусы – другія ў краіне. Ці многа беларусаў працуюць разам з вамі?

-Ёсць магчымасць працаўладкавання сотні беларусаў, якія мараць аб працы ў Беларусі.

Некалькі дзясяткам беларусаў я дапамог.

Некаторыя беларусы, каб прыехаць у Польшчу ў нашую кампанію, заплацілі 150 і больш даляраў. Я ад імя руха салідарнасці “Разам” дамагаю беларусам бескаштоўна. Таму што бачу перспектыву і праблемы, якія нясе страта працы. Занятак тут ёсць для ўсіх, і для мужчын, і для жанчын ад 18 гадоў і старэй. Працуюць нават пенсіянеры.

Чытайце па тэме:  49 дзецям з дома-інтэрната на Выгоцкага прызначана энтэральнае харчаванне

-Беларусы ў пошуках лепшай долі масава пакідаюць радзіму. Вы, як чалавек бывалы, што можаце параіць суайчыннікам, якія шукаюць лепгай долі ў Польшчы?

-Дзеля атрымання працоўнай візы патрэбна запрашэнне на працу, якое я зраблю пры наяўнасці пашпартных звестак і прапіскі. Сувязь са мной праз мэсэнджар ці вайбер +48 884911545.

На заводзе ў Годлапе працуюць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, хаця раней тут былі толькі жыхары Гарадзеншчыны. Цяпер уся Беларусь прысутнічае ў польскім Голдапе.

Георгій Громаў, Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: