Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім тыдзень адпачывала ва Ўкраіне: спачатку на Чорным моры ў Адэсе, пасля разам з мужам заехала да яго сваякоў у Мікалаеў.

Алена Анісім

 

Алена Анісім кажа, што яе найперш цікавіла моўная сытуацыя ва Ўкраіне:

«Я пабачыла вельмі шмат інфармацыі менавіта на ўкраінскай мове. Гэта тычыцца і назваў вуліц, і рэклямы, і аб’яў. Расейскую мову я чула толькі ў адэскім транспарце і крамах. Але гэта былі пераважна турысты. Самі ж адэсіты ўсё больш актыўна пераходзяць на ўкраінскую мову.

Калі мы з унучкай купаліся ў моры, то трымаліся бліжэй да іншых дзяцей, каб і ёй было весялей. Я заўважыла: маладыя сем’і з дзецьмі размаўляюць выключна ўкраінскай мовай. Мне цяжка меркаваць, наколькі яна 100-адсоткава літаратурная. Але тое, што такая тэндэнцыя існуе і яна прыкметная, гэта адназначна.

І я пазайздросціла ўкраінцам. Нам трэба яшчэ шмат чаго зрабіць, каб і беларуская мова гучала ў Беларусі гэтаксама часта, як украінская ва Ўкраіне».

Са свайго месячнага адпачынку Алена Анісім змагла выкраіць толькі адзін тыдзень:

«На жаль, цяпер, нягледзячы на лета, набралася столькі спраў, што больш за тыдзень не змагла сабе дазволіць, — расказала спадарыня Анісім. — Сёння я еду ў сваю акругу. Там у Стоўбцах у другой палове дня збяруцца дэпутаты ад гэтага рэгіёну ўсіх узроўняў, пачынаючы ад Савету Рэспублікі да мясцовых саветаў».

А ўчора Алена Анісім у Палаце прадстаўнікоў удзельнічала ў пасяджэнні рабочай групы, якая рыхтуе да другога чытання праект закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь». Яна зацікаўленая ў тым, каб заканадаўства на беларускай мове было юрыдычна правамоцным. Таму і прапанавала падрыхтаваць да другога чытаньня гэты нарматыўны акт ня толькі на расейскай, але і на беларускай мове. Каб гэта былі аўтэнтычныя тэксты, якія падчас другога чытання можна было б прыняць адначасова.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...