Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Гэта значыць, што з расійскага боку будзе паласа на 10-15 кіламетраў, якая будзе адносіцца да памежнай тэрыторыі, і знаходзіцца там без дазволу будзе нельга не толькі расіянам, але і беларусам. Без дазволу там могуць знаходзіцца толькі мясцовыя жыхары.

m

У дакументах ФСБ дакладна апісаныя межы гэтай зоны па каардынатах і населеных пунктах, якія ў яе ўваходзяць. Гэтых пунктаў вельмі шмат. Мы нанеслі на карту частку з іх, каб уяўляць, як пройдзе лінія памежнай зоны. Шырыня зоны будзе ад 10 да 15 кіламетраў на працягу ўсёй мяжы з Беларуссю. З памежнай зоны выключылі райцэнтры, якія трапілі ў яе межы.

На пытанне Еўрарадыё, што будзе, калі жыхар Беларусі, збіраючы грыбы, перасячэ мяжу і трапіць у памежную зону без дакументаў, у ФСБ Расіі адказалі, што маюць права затрымаць на 48 гадзін.

Чытайце па тэме:  Як выглядае пашпартны кантроль на мяжы Беларусі і Расіі

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.