Прыехалі а 21-й, за поўгадзіны да вызначанага тэрміна. Каля турмы былі Садоўская Кацярына з сяброўкай і міліцыянты.

nik1

Хутка падыйшоў астатні народ і падцягнуліся астатнія міліцыянты. Нас стала шмат. Стаім, чакаем. Парэпетыравалі, як будзем Вольгу сустракаць – дзяўчаты раздалі кожнаму па літары, атрымаўся надпіс “Вользе -волю”,  Алесь Марчанка прыйшоў са сцягамі, але ж праз некаторы час быў вымушаны іх скруціць: міліцыянты папярэдзілі, што інакш скруцяць яго.

Стаім, чакаем. Час Вользе выходзіць – і няма. Мы пачалі хвалявацца, міліцыянты таксама – кажуць вызвалілі, а дзе яна – не кажуць. Тэлефануем Вользе – мабільны выключаны, хатні не бярэ, у фэйсбуку няма. Так мы прастаялі паўтары гадзіны, пакуль міліцыянтам не надакучыла,  і яны не выклікалі больш за два дзесяткі амапаўцаў.

Стаім мы – стаіць амап, яшчэ крыху і мы паедзем у РАУС. А так не хацелася, каб хлопцаў затрымалі і на суткі пасадзілі, бо там і Зьміцер Дашкевіч быў, і Мельнікаў Андрэй, і шмат хто іншы. Вырашылі – ехаць да Чырвонага касцёла і там пачакаць, пакуль Вольга не выйдзе на сувязь.

Паехалі, а там усё абкладзена міліцыяй – і бусы з амапам, і штук пяць міліцэйскіх машын. Дзякуй Богу, што Вольга нарэшце знайшлася і нашы прыгоды скончыліся. 

Перад тым, як садзіцца за краты, вучыце тэлефоны сяброў і сябровак, каб як мага хутчэй датэлефанавацца і даць знаць, што з вамі ўсе ў парадку.

Ганна Шапуцька

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...