Жытні хлеб незаўважна падаражэў на 2 капейкі. Але, калі тыя 2 капейкі перамножыць на колькасць спажытага хлеба, то атрымоўваецца прыбытак у $10 тысячаў штодня, паведамляе Белсат.

pniva.by

 

Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі падлічыў, якія прадукты падаражэлі апошнім часам. І высветліў, што рост коштаў – справа нязменная. Малако таксама падаражэла на 2 капейкі за літр, адпаведна і ўсе вырабы з малака.

«Спажываюць малака і вырабаў з яго грамадзяне па 280 кілаграмаў на жывую душу, трэба было б 354, вучоныя кажуць, але нешта ідзе не так. Не сказаць што ў крамах дэфіцыт, хутчэй у гаманцах», – кажа Міхал Залескі.

Даражэе таксама і мяса, птушка, яйкі. На паўтары адсоткі, на два, пяць, сем – не ўсе спажыўцы заўважылі тыя змены. Але прадаўцы зарабляюць дзясяткі тысяч долараў з кожнай капейкі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: