З 7 лютага Расія ўвяла рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Еўрарадыё выправілася пад Оршу, каб паглядзець, як і ў каго расійскія памежнікі правяраюць пашпарты.

pogran

На трасе E30 памежнікі спыняюць кожную машыну, якая едзе з Беларусі ў Расію. У тых, хто едзе ў Беларусь, дакументы не правяраюць. Дарэчы, тут абсталявана нешта накшталт памежнага перахода, але праверка адбываецца крыху недаязджаючы да яго. Мы праходзім праверку без праблем.

Дызелі да расійскай станцыі Красное ходзяць з Оршы двойчы за суткі. Першы — у 9:30 раніцы. Ахвочых ехаць далей у Красным чакае перасадка на дызель да Смаленска. Але і іх, і тых, хто ўжо прыехаў, на платформе сустракаюць памежнікі.

Ніякай інфраструктуры для памежнага кантролю на станцыі няма. Людзі ў зялёнай форме проста чакаюць пасажыраў ля першага вагона цягніка. Пашпарты не правяраюць — проста праглядаюць. Тым не менш, утвараецца чарга.

Людзей з чырвонымі расійскімі і з сінімі беларускімі пашпартамі прапускаюць хутка. Да іншых дакументаў памежнікі прыглядаюцца больш пільна. Пры нас яны спынілі чалавека ў бела-сіне-чырвонай шапцы, ён вымушаны быў прад’яўляць дадатковыя паперы. Але, калі мы паспрабавалі зняць гэта на відэа, памежнікі нам перашкодзілі і прымусілі выдаліць ролік і ўсе здымкі.

Жыхары вёскі Зюзькі на расійска-беларускім памежжы кажуць, што для іх 7 лютага нічога прынцыпова не змянілася. Іх больш займае, што ў суседняй Беларусі людзям, каб хадзіць у грыбы, трэба будзе браць даведкі і плаціць падатак (насамрэч, такога няма). А на мяжы, кажуць яны, заўжды нешта змяняецца.

Чытайце па тэме:  Культ неприличности. Почему все молчат о романах между учителями и школьниками

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.