Сёння – дзень летняга сонцастаяння (праўда, строга кажучы, сонцастаянне было ўчора зранку), а значыць, і самая кароткая ноч. Сонца не паспявае апусціцца глыбока пад гарызонт, і неба застаецца светлым – амаль што белая ноч! Таму большая частка лета – гэта мёртвы сезон для аматараў астраноміі і начнога фота.

А самую светлую ноч можна ўбачыць у самым паўночным населеным пункце Беларусі – у Асвеі. Мястэчка стаіць на беразе вялікага возераАсвейскага, якое знакамітае самым вялікім у Беларусі востравам пад дзіўнай назвай Ду. Прыехаў я туды акурат у 01:00 – у самы цёмны час сутак – і быў проста здзіўлены: паўночны край гарызонта быў настолькі светлы, быццам яно зайшло толькі гадзіну таму. Увесь час не пакідала ўражанне, што вось-вось пачне святлець і настане світанак, але не – да яго было больш за тры гадзіны. Неба ж уяўляла сабой зусім нецікавае відовішча: нават Вялікую Мядзведзіцу даводзілася шукаць на блакітным небасхіле.

Дарэчы, не так даўно давялося паздымаць і ля паўднёвай мяжы нашай краіны. І хто сказаў, што Беларусь маленькая? Хоць неба і ў палескай глушы заставалася крыху светлым, але россып зорак з яркай дугой Млечнага Шляху так урэзаліся ў памяць, што стоячы на беразе Асвейскага возера у гэтым прывідным паўночным ззянні, проста не мог паверыць – гэта адначасова ў адной краіне?

Чытайце па тэме:  80% школ гатовыя пачынаць у 9:00. Школа Мікалая Лукашэнкі яшчэ не вырашыла

Тэкст і фота Віктара Малышчыца


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.