На думку менскага палітоляга Рамана Якаўлеўскага, той факт, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сам-насам раней сустрэўся з паўночнакарэйскім лідэрам, чым з расейскім, а сустрэча Трампа і Пуціна дагэтуль усё яшчэ рыхтуецца, гаворыць сам за сябе.

Роман Яковлевский, Sputnik

 

«Перамовы Трампа і Кім Чэн Ына сведчаць пра тое, што з Трампам можна дамаўляцца, хоць і няпроста. Але пра тое-сёе дамовіліся.

З другога боку, цяпер так збудаваны свет, што лёс усіх народаў можа залежаць ад дзвюх пэрсонаў. Бо гэтыя два чалавекі ачольваюць дзяржавы з ядзернай зброяй. Сказаць, што гэта добра, не выпадае. Хацелася б большай прадказальнасці», — кажа Раман Якаўлеўскі.

Што да Беларусі, палітоляг заўважае, што па часе дзве важныя міжнародныя навіны амаль супалі — сустрэча Трампа з Кім Чэн Ынам і працяг санкцый з боку ЗША ў дачыненні дзясятка беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў.

«Вось так супала. Хоць ва ўсясветнай палітыцы выпадковасцяў амаль не бывае. Калі пасля сустрэчы Трампа з Кім Чэн Ынам прыхільнікі міру ва ўсім свеце могуць уздыхнуць з палёгкай, то тут ад Беларусі мала што залежыць, а клішэ кшталту „Беларусь — донар рэгіянальнай бяспекі“ — гэта толькі чыстая прапаганда. Але санкцыі ў дачыненні Беларусі засталіся, што сведчыць пра тое, што трансфармацыі недастаткова адбываюцца, калі адбываюцца наагул», — адзначае Раман Якаўлеўскі.

Іна Студзінская

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: