Чалавек – заўсёды вынік. Твор. Чужы і свой.

Фота з сайта nn.by

 

Не адзіны. Ня першы й не апошні. У СУСЬВЕТНЫМ МНОСТВЕ!

Як атрымалася, што на Зямлі ён менавіта такі?

Адказ будзьма шукаць не ў Боскай Першапрычыне і не ў змудраваных галовах, якія самі вымагаюць тлумачэньняў, а ў нашых вакольных рэаліях, у звычайнай абастоўцы. Але – шляхам нязвыклага ўспрыемства і касьмічнай аналогіі.

Напачатку адзначым, што Асноўнае МАТЭРЫЯЛЬНАЕ ІСНАВАНЬНЕ грунтуецца на падзейлівасьці і падобнасьці.

Перад тым, як стаць людзьмі, мы прайшлі доўгі більённы шлях навучаньня у многіх планетарных сістэмах пад клапатлівым наглядам Вышэйшых Індывідаў – такая ўніверсальная традыцыя Космасу. Працягваецца яна і на Зямлі, але нашае спасьціжэньне Сэнсу – ужо больш дасканалае: у выглядзе чалавека. Акрамя таго тут мы зьяўляемся яшчэ й апекунамі ніжэйшых стварэньняў – будучых гаспадароў галактычных прастораў, якія зараз, па Сусьветных мерках, яшчэ немаўляты. Мы іх гадуйма! Безадрыўна! Штоімгненна! Толькі не ўсьведамляем гэтага! Дзіўна? Не: касьмічна апраўдана й заканамерна!

Каб адчуць сваю “незнаёмую” місію і адначасна зьведаць сябе – дастаткова крыху “павярнуць” сьведам’е і ўглядзецца ў атачэньне.

Усё наўкола – сутнасна жывое і энергетычна аднароўнае: складаецца з аднаістых часьцінкаў. Толькі адрозьніваецца прычынна-выніковай канцэнтрацыяй (кармічнай формай) гэтых часьцінкаў. Важнае значэньне мае перыяд канцэнтрацыі: менавіта ён вызначае час і мейсца існаваньня ў Космасе тае ці іншае касьмічнае істоты. Так выявілася, што на Зямлі чалавек – раньняга перыяду, іншыя стварэньні – позьняга, адтаго й іхныя ролі пакуль розныя. Чалавек выконвае галоўную, якая вызначае ўсе астатнія!

Хто ж яны – астатнія? Як ужо адзначалася – усё наўкола. Тое, чаго датыкаецца чалавек фізічна, эмацыйна, разумова. Для ўяўленьняў будзьма браць толькі флору й фаўну, як відочныя індывідуалізаваныя сьветы, абмінаючы слаба выражаныя мініральныя і штучныя формы, хоць апошнія таксама выспытваюць моцнае ўзьдзеяньне людзей – і з-за гэтага зьмяняюцца-ператвараюцца.

Найбольш прыкметна чалавечы ўплыў зазнаюць жывёлы й расьліны Зямлі. Сьвядомасьцю і рэакцыямі яны стаяць блізка да нас і ў наступным праісначаньні на іншых планетах дасягнуць больш высокага ўзроўню, а многія біялагічныя віды народзяцца як асобіны накшталт homo sapiens, дарачы з усімі пазнакамі, атрыманымі ад непасрэдных кантактаў зь людзьмі Зямлі.

Такія ўзаемадачыненьні жыцьцёва важныя для ўсіх удзельнікаў: менавіта яны фармуюць сапраўдных касьмічных стварэньняў. Вялікае значэньне мае ўсьведамленьне гэтага працэсу: тады індывідуальны й агульны рух паскараецца. Але зямляне так ацяжаныя сваёй рэальнасьцю, што добраахвотна і сьведама амаль не фантазуюць. Яны не жадаюць нават і слухаць пра нейкіх іншых планетцаў акрамя сябе, а турбавацца пра іх – і пагатоў.

Але – карціць, і варта крыху паклычыць іх.

Зь якога боку не падступай: мы – сьвядомыя й ведныя істоты. “На тым сьвеце” тольма з такіх пазіцыяў і будуць нас “судзіць”! Асабліва: як мы паводзілі сябе зь “несьвядомымі”, бязмоўнымі? Што зрабілі, каб “пасунуць” іх у разьвіцьці?

Што? Карысталіся расьцінамі, скацежынай – і не заўважалі адзінства зь імі? Грэбавалі, зьдзекваліся, паскудзілі, труцілі, ганодалі, мардавалі, зьнішчалі, забівалі, атруплялі, куплялі, прадавалі, індустравалі, пераапрацоўвалі, спажывалі, елі… – і не задумваліся? Дык якога ж вы розуму? Што вылучаеце? Чым насычаная атмасьфера Зямлі? Які Дух панясуць яе жыхары далей, у Космас? Кім яны выявяцца на іншых планетах? Якое зладзяць існаваньне? І каго ўзгадуюць? Увогуле: ці апраўдаюць Тварэньне?

Слушныя пытаньні? Безумоўна!

У Сусьвеце яны гучаць моцна і адрасуюцца многім!

Амаль гэтак жа льга запытаццца і ў тых братоў, якія калісьці на касьмічных прасторах вучылі-выхоўвалі і адпраўлялі на Зямлю нас, будучых людзей… Толькі ці ёсьць на тое права?

Калі выбраць вольны час і добра памысьляваць, то мажліва ўбачыць глыбокі метафізічны працэс і зразумець, як нас зарадзілі перад Зямлёй, якога гарту настаўнікі працавалі і на што яны натхнілі. Нашае жыцьцё – лепшы для таго аргумент.

Сучасныя батанічныя і заалагічныя арганізмы, калі пойдуць за конам на іншыя планеты, дастаткова выразна адлюструюць практыкі чалавечага ўтыканьня-умяшаньня, рэальна пакажуць існасьць зямных шчыракаў-заступнікаў-нянавіднікаў і ўсяе іхнае чыннасьці. А якасьці, характары, здольнасьці і адметнасьці многіх будучых высокаарганізаваных насельнікаў Космасу можна прагназаваць, маючы на ўвеце вялікі гістарычны досьвед чалавецтва і характар ягоных стасункаў з Прыродай, з акаляючым асяродзьдзем.

Заўсёды трэба памятаць, што існуе двухбаковае ўзьдзеяньне і ў філаментальнай касьмічнай прасторы ёсьць сама неверагодныя злучэньні лёсаў, дасканалых і не зусім. А ў канчатковым выніку – усіх!
Касьмічная сьпіраля вядзе нас уверх.

Якім бы не было нашае мінулае – будучыня заўсёды лепшая. Асабліва калі мы таго жадаем. Няхай гэта адчуваюць усе, хто побач. Для пачатку трэба ўсяго толькі ПАДУМАЦЬ.

Мікола Калядны, для Беларускай праўды

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...