На Нацыянальным адукацыйным партале з’явіўся артыкул Вольгі Праскаловіч, якая патлумачыла змены ў школьнай праграме па беларускай мове.

Фота KYKY.org.

 

У 2017/2018 навучальным годзе па абноўленай праграме будуць навучацца ўжо вучні сёмых класаў. А вучэбныя праграмы пераходнага перыяду (скарэктаваныя праграмы 2012 года) будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль пяцікласнікі ўзору 2015 года не закончаць базавую школу.

У вучэбныя праграмы для V—VІ класаў унеслі нязначныя карэкціроўкі. Так, творы, якія раней былі ў спісе “Для чытання і абмеркавання” перанесеныя ў спіс для дадатковага чытання.

Каб паменшыць нагрузку, скарацілі колькасць твораў для абавязковага чытання. У V класе ўжо не будуць вывучаць вершы Яўгена Крупенькі “Ёсць у кожнага з нас…”, Анатоля Грачанікава “Як ападае ліст…”, Рыгора Барадуліна “Бацьку”. Гэты верш перанеслі з шостага класа ў адзінаццаты.

Цяпер на ўроках літаратуры не будуць вывучаць Біблію. Вучні пазнаёмяцца з ёй на прадмеце “Мастацтва”.

Каб паменшыць нагрузку ў сёмым класе, вялікая па памеры аповесць Янкі Брыля “Сірочы хлеб” перанесена ў спіс для дадатковага чытання. У класе будуць вывучаць толькі ўрывак з яе. Не вывучаюцца творы Васіля Зуёнка “Я са шляхоў далёкіх…”, Рыгора  Барадуліна “Мы – беларусы… Але ўключылі вершы Максіма Танка“Паэзія”, Еўдакіі Лось “Дзяўчаты мінулай вайны” і інш, паведамляе Рэгiянальная газета.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...