Даічы Ёшыда, які быў асуджаны ў Беларусі за нелегальнае перамяшчэнне агнястрэльнай зброі, пакінуў калонію ў суправаджэнні супрацоўнікаў РУУС гораду Віцебску. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода».

Японскі мастак Даічы Ёшыда

 

Мяркуецца, што цяпер яго даставяць у мясцовы аддзел грамадзянства і міграцыі для афармлення дакументаў. Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла сям’я мастака. Пабачыцца з роднымі ён зможа толькі ў аэрапорце па дарозе ў Японію, што адбудзецца неўзабаве.

4 траўня судовая калегія Вярхоўнага суду Беларусі змяніла прысуд у крымінальнай справе грамадзяніна Японіі Даічы Ёшыды з прычыны «празмернай строгасці прызначанага пакарання».

Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду, судовая калегія ў крымінальных справах разгледзела на адкрытым паседжанні справу Даічы Ёшыды на пратэст старшыні Вярхоўнага суду.

Паводле выраку суду Кастрычніцкага раёну Менску ад 28 красавіка 2017 году, грамадзянін Японіі быў асуджаны паводле ч.1 ст.333-1 КК на 4 гады пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці і паводле ч. 2 арт.295 КК на 3 гады пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў было прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

У пратэсце, не аспрэчваючы вінаватасці асуджанага ва ўчыненых злачынствах і правільнасці кваліфікацыі яго дзеянняў, старшыня Вярхоўнага суду паставіў пытанне аб празмернай строгасці прызначанага асуджанаму пакарання.

5 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзітнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі. Ён сцвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволення за незаконны правоз і перамяшчэнне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: