Тэрмін яго пакарання зменшаны да 1 году 9 месяцаў зняволення. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сям’я зняволенага.

Партрэт Даічы Ёшыда, які ягоны брат Сэйя намаляваў пасля спаткання з ім у калёніі

 

Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі. Ён сцьвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволення за незаконны правоз і перамяшчэньне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: