Першы раз Дарʼя Юша зацяжарала, калі ёй было 15. І шмат хто ў родным Валожыне яе асуджаў. Затое падтрымаў каханы. І ў 16… яны даведаліся пра другое дзіця!

Скрыншот відэа

 

Аляксандр – сірата, таму чакаць дапамогі ад бацькоў не даводзілася. І ён уладкаваўся на працу. Цяпер шчаслівы бацька дзвюх дачок утрымлівае сямʼю з чатырох чалавек. Даша падпрацоўвае ўдома. Падзяліцца сваёй гісторыяй яны прыехалі ў студыю ток-шоу «Кожны з нас» на Белсаце.

У чарговым ток-шоу «Кожны з нас» «Белсат» закранае праблему негатыўнага стаўлення грамадства да юных дзяўчат, якія «самі яшчэ дзеці, а ўжо нараджаюць дзяцей».

Мы паразмаўлялі з мамамі-падлеткамі, пра якіх даведалася ўся Беларусь. Настасся Завадская з Асташкавічаў нарадзіла ў 14, а яе муж у хуткім часе скончыў жыццё самагубствам. Наша здымачная група высветліла, як склаўся лёс Крысціны Бутэвіч, гісторыя якой разышлася на ўсю краіну сем год таму.

Што кажуць пра раннія цяжарнасці лекары і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў? Калі ў беларусак здараецца палавы дэбют і як выйсці на дзясяткі арганізацыяў, якія дапамагаюць у нашай краіне цяжарным падлеткам? У якасці народных экспертаў у праграме бяруць удзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і прыма-балерына Вялікага тэатру Беларусі Ірына Яромкіна.

Чытайце па тэме:  В Молодечно две учительницы приговорены к "химии" за гибель школьницы

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.