«Гэта навуковая спрэчка», — так ацаніў Аляксандар Бухвостаў выказванні Юрыя Паўлаўца на пракрамлёўскім сайце «Рэгнум», за якія яго судзяць за распальванне нацыянальнай варожасці.

Аляксандар Бухвостаў

 

На суд над аўтарамі расейскага сайту «Рэгнум», абвінавачанымі ў распальванні нацыянальнай варожасці, які адбываецца ў Менскім гарадзкім судзе, прыйшоў апазыцыйны палітык, прафсаюзны лідэр Аляксандар Бухвостаў.

Бухвостаў паведаміў у перапынку судовага працэсу, што Юры Паўлавец быў у кіраўніцтве ягонай Партыі працы (ліквідаваная ў 2004 годзе).

«Ён гісторык і спрабуе даць ацэнку падзей у краіне. Гэта навуковая спрэчка. Ён не беларусафоб. У ягоных артыкулах больш крытыкі пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі. Але ён мае права выказваць свае думкі», — мяркуе былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Аляксандар Бухвостаў.

«Гэта найперш спроба задушыць свабоду слова», — перакананы ён.

Паводле Бухвостава, Паўлавец у студэнцкія гады нібыта быў сябрам БНФ.

Радыё Свабода

Чытайце па тэме:  Александр Бухвостов: Социальная напряженность приближается к уровню 1991 года

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment