Арганізатары вырашылі спыніць сустрэчу з Уладам Бумагай у гандлёвым цэнтры Galleria, паколькі стала зразумела, што можа пачацца цісканіна.

Анансаваную фотасесію з папулярным блогерам, у якога на ютуб-канале больш за паўтара мільёна падпісантаў, давялося адмяніць.

Калі Улад накіраваўся да выхаду, падлеткі-фанаты абступілі яго з усіх бакоў і не давалі прайсці, а потым пабеглі за ім на паркоўку і спрабавалі перакрыць рух машын, каб не адпусціць свайго куміра.

Што праўда, Улад змог уцячы.

Сустрэча з блогерам адбылася ў дзень яго нараджэння, 5 чэрвеня. Як вынікае з анкеты ў сацыяльных сетках, яму 21 год.

Фотаздымак Улада з сустрэчы з прыхільнікамі на яго старонцы «УКантакце» за тры гадзіны паспеў сабраць больш за 9 тысяч лайкаў і 700 каментароў.

Наша ніва

Чытайце па тэме:  В Минске откажутся от хлорирования водопроводной воды

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment