16 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. Яго вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса “Абраза суддзі або народнага засядацеля”. Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцэховіч, паведамляе “Вясна”.

rubcou

Следства супраць Рубцова распачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта г. Мінска ў якасці падазраванага.  У аснове абвінавачвання – заява суддзі Савецкага раёна Менска Кірылы Палулеха, які сцвярджае, што пад час разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова яшчэ 28 красавіка, той нібыта абразіў суддзю зневажальнымі словамі.

За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання – штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Каля суда Цэнтральнага раёна падчас працы затрыманыя незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка, Наталля Валакіда і Сяргей Сацюк-Грабоўскі. Іх вязуць у Ленінскі РУУС, паведаміў у сваім facebook.com прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...