Упершыню з 2015 года з’явіцца беларускі цягнік па маршруце Мінск-Варшава. Да гэтага часу адзіны цягнік, на якім можна было дабрацца ў суседнюю сталіцу, быў маскоўскі №9/10. Аднак ужо з 10 снежня 2017 года, як распавялі Еўрарадыё, з’явіцца новы цягнік.

Фота: vb.by

Беларуская і польская чыгункі распрацавалі хітрую камбінацыю — гэта будзе не адзін цягнік… а два! Гэта дазволіць зрабіць таннейшымі білеты і скараціць час у дарозе. Квіткі на кожны цягнік трэба набываць асобна.

У цягніках будзе адзін клас, білеты з Мінска да Варшавы абыдуцца ў 18 еўра, што ў пяць разоў танней, чым на маскоўскі цягнік.

Спачатку ты з Мінска на беларускім цягніку дабіраешся да Брэста. Потым самастойна праходзіш кантроль на Брэсцкім вакзале. Пасля чаго сядаеш на польскі цягнік і адпраўляешся ў Варшаву. На думку прадстаўнікоў БЧ, на пераход з аднаго цягніка на другі хопіць і гадзіны.

Як паведамілі ў даведцы БЧ: “Час адпраўлення цягніка з Мінска — 10:57. У Варшаву пасажыры прыедуць у 17:29. У адваротным кірунку адпраўленне з Польшчы ў 8:44, прыбыццё ў Мінск — 18:49“.

Цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях: Баранавічы, Івацэвічы, Бяроза, Аранчыцы, Жабінка, Брэст. У Польшчы наступныя прыпынкі: Цярэспаль, Малашэвіч-Пшыстанак, Хатылаў, Бяла Падляска, Менджынец Падляскі, Лукаў, Седльцэ, Мроза, Мінск-Мазавецкі, Варшава.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.