Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыла, што лічыць цяжкай жыццёвай сітуацыяй. Як вядома, наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі вызваляе ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў — так званага “падатку на дармаедаў”. Грамадзянін можа звярнуцца ў мясцовы савет і патлумачыць, што знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, каб яго вызвалілі ад аплаты збору.

Кадр з кінафільма "Аперацыя Ы"

Кадр з кінафільма “Аперацыя Ы”

Як распавяла начальнік упраўлення комплекснага аналізу Мінпрацы Таццяна Юшкевіч, не трэба будзе плаціць “падатак на дармаедства”, калі чалавек атрымоўвае дзяржаўную дапамогу, а таксама бацькі, якія даглядаюць за дзецьмі старэйшымі 7 гадоў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, паведамляе Еўрарадыё.

Таксама чыноўніца заявіла, што цяжкай жыццёвай сітуацыяй можа лічыцца рэабілітацыя. “Напрыклад, да нас звярталася дабрачынная арганізацыя, якая працуе па рэабілітацыі асоб з алкагольнай залежнасцю. Мы ведаем, што чалавеку складана выйсці з такога стану, і калі ёсць такая магчымасць, гэта вельмі важна”, — патлумачыла Юшкевіч.

Чытайце па тэме:  Нужен ли Беларуси такой Конституционный суд? 12 человек, которые могли облегчить судьбу 500 тысяч беларусов...

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.