Паводле афіцыйнай вэрсіі, доктар мэдычных навук, прафесар Алесь Астроўскі не прайшоў па конкурсе на замяшчэнне пасады прафесара.
astrouski

Прафесар Астроўскі — адзіны выкладчык у Гарадзенскім мэдунівэрсытэце, які дагэтуль працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.

Прафесар Астроўскі распавёў, што яму папросту патэлефанавала сакратарка з аддзелу кадраў і паведаміла, што ён не прайшоў конкурсу на заняцце вакантнай пасады прафесара, і прапанавала забраць працоўную кніжку.

«Вельмі дзіўна выглядала тое, што хоць я адпрацаваў 34 гады ў медуніверсітэце, 20 з якіх — на пасадзе прафесара, са мной нават не пагаварылі ні дэкан, ні рэктар. Зрэшты, я не першы ўжо ў такой сітуацыі. Сёння, відавочна, выкладчыкі і навукоўцы, якія выкладаюць па-беларуску і выхоўваюць нашу моладзь у патрыятычным духу, асабліва ў медычнай ВНУ, непатрэбныя. Я ўжо восьмы выкладчык і чацвёрты прафесар у нашых гарадзенскіх навучальных установах, якога звольнілі такім чынам», – кажа Астроўскі.

Алесю Астроўскаму застаецца да пенсіі яшчэ два з паловай гады, у яго трое непаўналетніх дзяцей. Паводле яго, месячная дапамога па беспрацоўі ад дзяржавы складае 300 тысяч у месяц, але ад такой дапамогі ён вырашыў адмовіцца. Шукае працы, пакуль безвынікова.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...