Адзін з супрацоўнікаў бабруйскага клуба «Патрыёт» паведаміў, што кіраўнік клуба Мікалай Міхалькоў, нядаўна выпушчаны з-пад варты, вярнуўся на працу і паведаміў калегам, што з яго і ягонага сына Яна знятыя абвінавачанні.

Мікалай Міхалькоў

Міхальковых, як і іншых затрыманых у «справе патрыётаў», вінавацілі ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання, наяўнасці незарэгістраванай зброі ды падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, нагадвае Радыё Свабода. Затрымалі іх 23-24 сакавіка, выпусцілі Яна 29 красавіка, а Мікалая 18 траўня. Мікалая Міхалькова пасля вызвалення яшчэ выклікалі на дадатковыя допыты ў Менск.

Цяпер Мікалай Міхалькоў прыступіў да сваёй працы ў клубе па месцы жыхарства «Спадарожнік» пры бабруйскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Часткай «Спадарожніка» й ёсць вайскова-спартовы клюб «Патрыёт».

Шыдлоўская: пра гэта казаць як пра факт пакуль рана​

«Да мяне таксама дайшлі звесткі, што нібыта з абодвух Міхальковых знялі абвінавачанні, але пра гэта казаць як пра факт пакуль рана. Адвакат гэта цяпер высвятляе, яму трэба пагаварыць са следчым, таму пачакаем з высновамі», — паведаміла грамадская прадстаўніца сем’яў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская.

Чытайце па тэме:  Ходорковскому заочно предъявили обвинение в убийстве

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.