Праз крызіс беларускія прадпрыемствы масава скарачаюць работнікаў.

minsk_tractor_works-nzpdl

«Наша Ніва» параўнала колькасць работнікаў па стане на першы квартал 2015 года з той, што была летась (у сярэднім за 2014 год).

Мінскі трактарны завод.

Аналізавалася сітуацыя на прамысловых гігантах – прадпрыемствах, дзе працавалі больш за 3000 работнікаў. Такіх кампаній налічылася амаль чатыры дзясяткі. І на абсалютнай большасці з іх назіраліся скарачэнні.

Ад найбольшай колькасці работнікаў пазбавіўся Мінскі трактарны завод — мінус 1319 чалавек. Для гіганцкага прадпрыемства гэта быў кожны трынаццаты супрацоўнік.

Бабруйская «Белшына» страціла 1130 работнікаў (кожнага дзявятага), а наваполацкі «Нафтан» – 928 работнікаў (кожнага дванаццатага).

Агромністыя скарачэнні назіраліся ў будаўнічай галіне. МАПІД, будаўнічы трэст №8, будаўнічы трэст №3, «Гроднапрамбуд», «Гомельпрамбуд» сумесна выкінулі на рынак каля 2 тысяч работнікаў.

У працэнтных суадносінах ад найбольшай колькасці супрацоўнікаў пазбавіўся гомельскі ЗЛіН. Без працы застаўся кожны шосты работнік кампаніі па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Такім чынам, агулам з 29 прадпрыемстваў, якія займаліся скарачэннямі, былі звольненыя 9525 непатрэбных спецыялістаў.

Кампаніяработ-нікі ў 2014работ-нікі ў 2015скара-чэнніскара-чэнні ў %прыбытак за 1 квартал 2015 (мільёны даляраў)
МАЗ18879185523271,8%-25,64
МТЗ188401752113197,5%-15,95
БМЗ1098810893950,9%30,10
Нафтан11711107839288,6%3,77
Белшына1173910609113010,7%0,04
Гомсельмаш865582034525,5%-19,55
Гродна Азот805977593003,9%15,34
МАПІД7545678076511,3%5,30
Інтэграл535152271242,4%0,03
Мінскі маторны завод540050313697,3%1,08
Гроднапрамбуд526650022645,3%1,53
Будаўнічы трэст №84879431056913,2%-1,34
Віцебскаблаўтатранс439342371563,7%-0,67
Магілёўліфтмаш4153415120,0%1,25
Мінаблаўтатранс40633983802,0%-0,97
ГЗЛіН4422381061216,1%0,02
СветлагорскХімвалакно4120374637410,0%0,01
Гомельпрамбуд383136701614,4%-0,08
Краснасельскбудматэрыялы3993361637710,4%-5,39
Полацк-Шкловалакно36473568792,2%0,26
Слуцкі сырадзельны камбінат377835452336,6%0,43
Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова352533751504,4%0,59
Птушкафабрыка Дружба3129312270,2%0,04
Будаўнічы трэст №33419310531410,1%0,30
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў31823098842,7%0,06
Гомельхлебпрам31093071381,2%0,20
Агракамбінат «Дзяржынскі»30483029190,6%2,44
Гомельскі ДБК316230221404,6%1,66
Віцебская бройлерная птушкафабрыка30182961571,9%-1,43

Астраўком стабільнасці ў такой сітуацыі заставаўся БелАЗ, які пакінуў у штаце 10 739 работнікаў – раўнюсенька столькі ж, як і было.

Лідарамі па дадатковым наборы сталі Мінскі завод колавых цягачоў (+470 работнікаў) і «Беларуськалій» (+317 работнікаў).

Агулам на 10 кампаній, шмат якіх разрастаўся, былі працаўладкаваныя 919 новых работнікаў.

Кампаніяработ-нікі ў 2014работ-нікі ў 2015най-ман-ненай-ман-не ў %прыбытак за 1 квартал 2015 (мільёны даляраў)
Беларуськалій16378166953171,9%196,12
БелАЗ107391073900,0%0,20
Магілёўхімвалакно580359201172,0%0,002
Агракамбінат «Скідзельскі»52455278330,6%0,04
Мінскі завод колавых цягачоў473152014709,0%4,44
Мазырскі НПЗ45564569130,3%94,23
Гроднажылбуд36183694762,1%0,61
Крычаўцэментнашыфер34793556772,2%-2,43
Смалявічы Бройлер317233041324,0%5,81
Магілёўаблаўтатранс30093023140,5%-0,63

Што да фінансавых вынікаў дзейнасці прадпрыемстваў, сітуацыя выглядае надзвычай цяжкай.

З аднаго боку, звышпаспяховыя «Беларуськалій» і Мазырскі НПЗ (21 тысяча работнікаў на дваіх) разам атрымалі $290 мільёнаў.

Але пры гэтым астатнія 37 гігантаў, на якіх працуюць 210 тысяч чалавек, сумесна зарабілі за квартал усяго $1,5 мільёна.

Наша ніва

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...