Беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч зрабіла скандальную заяву пра адносіны палякаў да яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта на сустрэчы ў Брукліне. Відэа яе заявы трапіла ў інтэрнэт.

aleks2

“І вы ведаеце, што рабіла Польшча з яўрэямі… Я ведаю, адзін знаёмы журналіст у Польшчы напісаў, што палякі рабілі з яўрэямі. Палякі горш за ўсіх адносіліся да яўрэяў. І ксяндзы проста казанні гаварылі “забі яўрэя”, – цытуе Еўрарадыё Алексіевіч.

Таксама Святлана Алексіевіч сказала, што карнікі, якія падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў дзейнічалі ў Беларусі, “былі ўсе з Украіны”. Паводле яе слоў, не толькі ў Літве, Латвіі мясцовае насельніцтва само знішчала яўрэяў яшчэ да прыходу немцаў, але і ва Украіне. Таксама пісьменніца паразважала пра адказнасць нашчадкаў за гэтыя злачынствы.

МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч. У ёй адзначаецца, што “такога кшталту заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя… наносяць шкоду польскаму народу”. Звяртаецца ўвага на тое, што тысячы палякаў, у тым ліку і ксяндзы, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў падчас нямецкай акупацыі.

Чытайце па тэме:  Менск прадае зброю і Асаду, і апазіцыі

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.