Суд прызнаў жыхара пасёлка Ветрына Полацкага раёну Зьмітра Русака вінаватым паводле артыкулаў 368 (публічная абраза прэзыдэнта) і 340 (фальшывае паведамленьне аб падрыхтоўцы выбуху) Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

Фота з адкрытых крыніц

 

Судзьдзя Віталь Лапко пакараў Зьмітра Русака абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званай «хатняй хіміі») і з канфіскацыяй тэлефона як сродку зьдзяйсьненьня злачынства.

Прадметам судовага разьбіральніцтва сталі падзеі 1 траўня, калі 36-гадовы Зьміцер Русак разьмясьціў на сваёй старонцы «Укантакце» заведама фальшывае паведамленьне пра бомбу, нібыта закладзеную ў гандлёвым полацкім цэнтры «Манеж», а таксама фразу «Я ненавижу Лукашанко» i нецэнзурнае слова на адрас носьбіта гэтага прозьвішча.

У судзе Русак патлумачыў, што ў той дзень яны ў кампаніі з грамадзянамі Расеі адзначалі Міжнародны дзень cалідарнасьці працоўных, і ў яго зьявілася ідэя праверыць пільнасьць беларускіх міліцыянтаў. Ён паспрачаўся са сваімі прыяцелямі, што сілавыя структуры не адрэагуюць на ягонае паведамленьне. У міліцыю патэлефанавала жанчына, якая ўбачыла допіс пра пагрозу выбуху.

Абвінавачваньне ў абразе прэзыдэнта жыхару Полаччыны выставілі толькі праз 4 месяцы, у жніўні гэтага году. Суд прыйшоў ды высновы, што была абраза прэзыдэнта, хоць нецэнзурнае слова, ужытае Русаком, мела дачыненьне не да «Лукашэнкі», а да «Лукашанкі». Лінгвістычная экспэртыза таксама не давяла, што допіс тычыцца прэзыдэнта Беларусі.

Тым ня менш, суд пастанавіў пакараць Зьмітра Русака за абодва злачынствы, падтрымаўшы прапанову пракурора Ігара Галаўкова, — абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...