Беспрацоўных стала больш, а вакансіяў – менш. Сярод самых запатрабаваных спецыялістаў у сталіцы – прыбіральшчыкі, санітаркі, кантралеры-касіры, інжынеры.

birg

У базе менскай службе занятасці налічваецца амаль 7 тыс. вакансіяў, паведамляе навінавае агенцтва «Менск-Навіны». Год таму газета «Савецкая Беларусь» паведамляла пра 18 тыс. вакансіяў у гарадской базе, што прыкладна ў 2,5 разы больш.

Паводле Менгарвыканкаму, найбольш запатрабаванымі спецыяльнасцямі з’яўляюцца прыбіральшчыкі вытворчых памяшканняў (247 вакансіяў), санітаркі (175), кантралеры-касіры (165). Таксама гораду патрэбныя медсёстры (553), лекары-спецыялісты (296), інжынеры (266).

1 кастрычніка ў Менску налічвалася 6,5 тыс. зарэгістраваных беспрацоўных. Год таму такіх асобаў было ў 1,5 разы менш – каля 4,3 тыс, паведамляе Белсат.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...