Распрацоўшчыкі “антыдармаедскага” дэкрэта не здолелі прадугледзець усіх наступстваў распрацаванага імі нарматыўнага акту і мусяць несці за гэта персанальную адказнасць. Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў старшыня Канстытуцыйнага суда ў адстаўцы, былы генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Рыгор Васілевіч, euroradio.fm

Васілевіч: “Тое, што дадзены дакумент падрыхтаваны няякасна, прызнана на самым высокім узроўні. Распрацоўшчыкі праекта нарматыўна-прававога акту — закона, дэкрэта, указа ці пастановы ўраду — павінны несці персанальную адказнасць за якасць таго ці іншага дакумента”.

Адказваючы на пытанне, ці супярэчыць дадзены дэкрэт Канстытуцыі, Рыгор Васілевіч заявіў, што ён парушае яе нормы “ў частцы вызначэння кола суб’ектаў, на якія ён распаўсюджвае сваё дзеянне”. На думку суразмоўцы Еўрарадыё, дэкрэт павінен прымусіць сплачваць падаткі тых, хто працуе ў “ценявым сектары”, але не павінен закранаць усіх астатніх.

“Тут падатковыя органы павінныя працаваць, а яны пайшлі шляхам найменшага супраціву: закінулі такую шырокую сетку, а вы давайце, грамадзяне, даказвайце!”

На думку Васілевіча, нельга казаць, што ў дэкрэце №3 “утрымліваецца прымус да працы”. Тым не менш, кажа, з-пад яго дзеяння павінныя быць выведзеныя ўсе, хто займаецца выхаваннем дзяцей і жыве з прысядзібнага ўчастку — у горадзе той участак знаходзіцца ці ў вёсцы.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.