Мікалай Аўтуховіч вызваліўся сёлета ў красавіку, але застаецца пад пільным наглядам.

autuxovich03

На гэтым тыдні Мікалай Аўтуховіч лёг ў вайсковы шпіталь ў Мінску. Былы палітвязень праходзіць абследаванне, ў яго ўжо знайшлі язву страўніка, ад якой давядзецца доўга лячыцца. Мяркуе, што атрымаў язву ад спажывання ежы, якую давалі ў гродзенскай турме. Персанал шпіталя да яго ставіцца нармальна, некаторыя лекары на знак павагі размаўляюць з ім па-беларуску. Пры гэтым, паводле Мікалая Аўтуховіча, за ім ў шпіталі нехта вядзе адмысловы нагляд.

«Вось літаральна пару хвілін таму была такая сітуацыя. Заходзіць да мяне медычная сястра і кажа: „Вы — тут? А мне зараз тэлефанавалі з міліцыі, і я сказала, што вы пайшлі дахаты“. А тут ўсё аддзяленне на выходныя ўходзіць да дому, пішуць паперы і ідуць дадому. Кажу ёй, што кепска нарабіла, бо я ж пад наглядам. „А я не ведала“, — адказвае. Бяру тэлефон, званю гэтаму інспектару, які ставіў мяне на ўлік ў Мінску, распавядаю, як адбылося, а ён кажа, што не шукаў мяне і не ведае, хто шукаў. Вось і думаю цяпер, якая ж міліцыя мяне шукае?»

Мікалай Аўтуховіч, калі адбываў другі тэрмін зняволення ў 5 гадоў, некалькі разоў трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту. Медыкі лічаць, што гэта магло спрычыніцца да пагаршэння здароўя былога палітвязня. Акрамя хворага страўніка, у Мікалая Аўтуховіча праблемы з зубамі — у турме адпаведнага лячэння ён не атрымліваў і таму зараз яму можа дапамагчы толькі імплантацыя зубоў.

Мікалай Аўтуховіч вызваліўся сёлета ў красавіку, але застаецца пад пільным наглядам міліцыі.

Крыніца: Радыё Свабода

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...