Сейм Польшчы прыняў папраўкі, якія дазволяць караць штрафам або трыма гадамі турмы за фармулёўку «польскія лагеры смерці». Закон таксама дазваляе пачаць крымінальныя справы за адмаўленне злачынстваў украінскіх нацыяналістаў.

Сейм/ Źródło: Newspix.pl / Pawel Wisniewski

 

Паводле закона, кожны, хто публічна і насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве поўную або частковую адказнасць за злачынствы, учыненыя гітлераўскай Нямеччынай, або іншыя злачынствы супраць чалавецтва, міру і ваенныя злачынствы, будзе пакараны штрафам або пазбаўленнем волі тэрмінам да трох гадоў.

Такое ж пакаранне пагражае за «грубае змяншэнне адказнасці рэальных выканаўцаў гэтых злачынстваў».

У законе ёсць выключэнне: адказнасць не пагражае ў выпадку «мастацкай або навуковай дзейнасці».

Рацыя

Чытайце па тэме:  Любоў Лунёву і Змітра Краўчука аштрафавалі за супрацу з «Белсатам»
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: