За тры дні да вызвалення Мікалая Дзядка асудзілі яшчэ на год турмы.

dedok

Сёння ў Магілёўскай турме вынесены прысуд палітвязню Мікалаю Дзядку. Вязень асуджаны на адзін год зняволення з адбываанне пакарання ў калоніі строгага рэжыму за “парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ”.

Дзядку інкрымінавалі 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з’яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма, нагадвае Вясна.

Учора на судовае пасяджэнне ў турму дапусцілі бацьку палітвязьня Аляксандра Мікалаевіча Дзядка і жонку Валерыю Хоціну. Паводле Валерыі, Аляксандар Мікалаевіч хадайнічаў, каб яму дазволілі выступаць абаронцам інтарэсаў сына. Суддзя Ленінскага суду Магілёва Ігар Шведаў адхіліў гэтае хадайніцтва, але дазволіў выступіць на працэсе сведкам па характарызуючых прыкметах.

Працэс над палітвязнем распачаўся 25 лютага і праходзіў у адкрытым рэжыме. У гэты дзень у судзе дапытваліся сведкі.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г. Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст на судзе не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта.

Пад час адбыццця пакарання ў канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні.

4 снежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісія калоніі прыняла рашэнне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму за шматлікія спагнанні за парушэнне дысцыпліны.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. “Следчыя дзеянні” цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследванне яшчэ на адзін месяц.

Падобным чынам улады пакаралі і былога палітвязня Змітра Дашкевіча. 24 сакавіка 2011 г. Лідэр “Маладога фронту” быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму нібыта за злоснае хуліганства. А 28 жніўня 2012 году, проста ў Глыбоцкай калоніі, асуджаны ізноў — за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: