Сёння, 22 студзеня, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд гучнай справы аб жорсткім забойстве 18-гадовай Юліі Саламацінай.

salamacina_sud2_150122

«Абвінавачаны ў стане алкагольнага ап’янення ў сварцы задушыў дзяўчыну рамянём. Аб гэтым сказаў маці. Разам з ёй, хаваючы сляды забойства, яны з дапамогай сякеры і іншых рэжучых прадметаў расчлянілі труп. Маці абвінавачанага здрабніла, а затым зварыла ўнутраныя органы загінулай. Затым злачынцы паспрабавалі спаліць вопратку і асабістыя рэчы загінулай, а астанкі спалілі і пахавалі ў лясным масіве ў межах горада. Пасля гэтага знішчылі пашпарт дзяўчыны і з’ехалі з горада», — зачытаў абвінавачванне пракурор.

Ураджэнка Смалявіцкага раёна 18 ліпеня 2014 г. паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках, а потым знікла. Як стала вядома, 25-гадовы мінчук падчас сваркі задушыў дзяўчыну рамянём. З дапамогай маці ён схаваў яе цела ў лесе ў рысе горада.

Сын і маці прызналі віну. Маладога чалавека абвінавачваюць не толькі ў забойстве, але і ў пашкоджанні афіцыйных дакументаў, маці — у перахоўванні асобы, якая ўчыніла цяжкае злачынства.

Юлія Саламаціна, фота з сацыяльных сетак.

Крыніца: Наша ніва, фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце па тэме:  Шуневіч заявіў, што ў згвалтаванні ў Магілёве ўдзельнічалі былыя міліцыянеры
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: