У пасёлку Акцябрскі (Гомельская вобласць) вызвалілі блогера Андрэя Павука. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст Алег Агееў.

Андрэй Павук

 

Павука затрымалі раніцай 20 сакавіка. Момант арышту ён зняў на відэа і выклаў у інтэрнэт. Была распачатая крымінальная справа за фальшывае паведамленне пра мініраванне. Па версіі Следчага камітэта, было паведамленне пра бомбу ў будынку Акцябрскага райвыканкама (нібыта, з адрасу блогера на пошту МНС прыйшло паведамленне пра мініраванне). Па іншай версіі (яна зафіксаваная ў пастанове на ператрус), — у гасцініцы “Акцябрская”.

Андрэй Павук праходзіць падазраваным па крымінальнай справе. У каментары прэс-службе БАЖ ён кажа, што ператрус і затрыманне — афіцыйная падстава забраць тэхніку, праверыць яго дзейнасць і паспрабаваць знайсці нейкія зачэпкі для пераследу. Праблемы пачаліся пасля змены старшыні райвыканкама. Як вядома, Павук вядзе ў сацсетках блог “Рудабельская паказуха”, крытыкуе мясцовыя ўлады.

 

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...