Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што 3 красавіка каля 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Таўстыка.

Алесь Талстыка. Фота з Facebook

 

Верагодна яго павезлі ў РУУС Ленінскага раёна.

Дакладныя прычыны затрымання Талстыкі пакуль не вядомы, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.

Таксама іншы актывіст, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ля пад’езда яго дома стаіць сіні бус, а яму ў дзверы звоняць супрацоўнікамі міліцыі.

Помста дзяржавы за свабоду слова распачалася!.Каля пятнаццаці хвілін таму затрыманы Алесь Таўстыка, пад маім вакном ужо…

Geplaatst door Вячка Касінер op dinsdag 3 april 2018

 

Чытайце па тэме:  Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: