У офісе незалежнага прафсаюза РЭП сёння зранку адбыўся ператрус. Яго правёў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Кіраўнікоў прафсаюза вінавацяць у нясплаце падаткаў. Выглядае, што гэта «справа Бяляцкага дубль 2».

Генадзь Фядыніч, Беларуская праўда

Сёння ў мінскі офіс незалежнага прафсаюза РЭП завіталі сілавікі.

«Каля 9-й раніцы ў офіс прыйшлі каля 10 чалавек з Дэпартамента фінансавых раследаванняў, — распавёў «Нашай Ніве» Юры Белякоў, прававы інспектар прафсаюза. — Паказалі пастанову пракурора аб тым, што расследуецца справа аб ухіленні ад сплаты падаткаў. Гэта справа ў дачыненні да нашых лідараў Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча. Сутнасць яе такая ж, як і была ў справе Бяляцкага», — кажа Белякоў.

Ператрус цягнуўся каля шасці гадзін.

«У нас забралі фінансавыя дакументы, некалькі камп’ютараў, з іншых камп’ютараў забралі жорсткія дыскі. Прычым я прапаноўваў сілавікам аддаць фінансавыя дакументы адразу, каб не грамілі офіс, але яны сказалі, што будуць шукаць наркотыкі і зброю, — кажа Белякоў. — Дзверы ў кабінет Комліка зламалі, бо не было ключа ад іх…»

Лідара прафсаюза Генадзя Фядыніча затрымалі раніцай дома.

Затрыманы таксама старшыня Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

На допыт забраны таксама Мікалай Герасіменка, прэс-сакратар РЭП.

Затрыманая таксама былая рэдактарка сайта praca-by.info Наталля Пічужкіна.

Ёсць інфармацыя, што сілавікі шукаюць галоўнага бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка.

Справа аб нясплаце падаткаў распачатая супраць траіх: Фядыніча, Пічужкінай і Комліка.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...