13 чэрвеня сілавікамі быў затрыманы бізнэсовец Віктар Пузікаў, уласнік таксі «Алмаз 7788». Пузікаву 34 гады, ён адзін з найбольш паспяховых маладых бізнэсоўцаў краіны, паведамляе Наша ніва.

У Следчым камітэце на дадзены момант няма інфармацыі адносна затрымання.

Першым пра затрымання Пузікава напісаў лідар прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. Ён кажа, што, па непацверджанай інфармацыі, Пузікаў затрыманы па падазрэнні ў нясплаце падаткаў.

На форумах таксістаў пішуць, што Пузікава разам з жонкай Аленай і намеснікам затрымалі 13 чэрвеня. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага.

Што тычыцца службы таксі, то яна працуе без перабояў. У службы 7788 больш за тры тысячы абанентаў.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Add comment

E-mail is already registered on the site. Please use the Login form or enter another.

You entered an incorrect username or password

Sorry, you must be logged in to post a comment.