28 красавіка ў Мінску былі затрыманы актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (парушэнне арт. 23.34 КаАП).

Пікет падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях”

 

У дом Вольгі Нікалайчык міліцыянты ў цывільным ламіліся амаль гадзіну, у выніку чаго трэснула шыба і быў зламаны замок. зЗараз яна знаходзіцца ў судзе. Максіма Вінярскагазатрымалі, калі той ішоў у краму. Яго даставілі ў суд Першамайскага раёна. У хуткім часе ён быў асуджаны на 7 сутак арышту.

За два дня да гэтага оба актывіста ўдзельнічалі ў акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Аднак да пачатку шэсця яны вырашылі сабрацца не ў дазволеным уладамі месцы ля кінатэатру “Кастрычнік”, а насупраць – ля будынка Акадэміі навук, і правесці там пікет. Актывісты разгарнулі плакаты з партрэтамі зняволеных Тараса Аватарава, Міхаіла Жамчужнага, Змітра Паліенкі і Святаслава Барановіча, а затым запалілі фаеры.

spring96.org

Чытайце па тэме:  Активистов, задержанных после марша рассерженных беларусов, освободили
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: