16 кастрычніка суд Партызанскага раёна Мінска перагледзіць справу Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у Дні вайсковай славы.

Пракурор Партызанскага раёна Мінска апратэставаў рашэнне суда, якім грамадскі дзяяч Вячасдаў Сіўчык аштрафаваны за святкаванне Дня беларускай вайсковай славы на  45 базавых велічыняў. Ранейшыя пакаранні эфекту не далі, лічыць пракурор.

11 кастрычніка Мінгарсуд адмяніў рашэнне Партызанскага суда “з накіраваннем справы ў суд Партызанскага раёна, каб новы суддзя незаконнна асудзіў мяне за святкаванне Дня Беларускай Вайсковай Славы ўжо больш жорстка”.

Хадайніцтва Вячаслава Сіўчыка аб пераносе паседжання суд адхіліў (толькі 5 кастрычніка Сіўчык атрымаў матываваную частку рашэння суда Партызанскага раёна ад 28 верасня, і па закону да 15 кастрычніка меў час на падачу скаргі праз суд Партызанскага раёна ў Мінгарсуд).



Беларуская праўда

Чытайце па тэме:  Депутат Канопацкая выступает за вынос парадов за пределы Минска

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.