Працэс над журналістам пройдзе ў чацвер аб 11 гадзіне ў судзе Першамайскага раёна Мінска (вул.Талбухіна, 9, ст.м Парк Чалюскінцаў).

Фота «Белсат»

 

Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на журналіста «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў. Праваахоўнікі хочуць зрабіць Баразенку адказным па справе аб нібыта парушэння аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Сам аператар лічыць, што «справу завялі, каб канфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе».

«Ніякага складу правапарушэння ў маіх дзеяннях няма, – кажа Баразенка. – Яны проста хочуць пазбавіць мяне магчымасці працаваць на сваёй тэхніцы».

У сакавіку 2017-га дзеля дачы тлумачэнняў у якасці сведкі па гэтай справе міліцыя забрала з менскага офісу «Белсату» іншага аператара – Аляксандра Любенчука. У яго адабралі ўсю асабістую тэхніку, а з офісу каналу вынеслі ўсе камп’ютары. Аляксандра Баразенку дапыталі па гэтай справе на Акрэсціна, дзе ён знаходзіўся на той момант.

«Міліцыя хоча павесіць усіх сабакаў на аднаго чалавека – нашага аператара», – кажа прадзюсар каналу Аляксей Мінчонак.

Справа вакол таварнага знаку «Белсат» цягнецца амаль пяць гадоў. Паводле ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс»  тэлеканал парушае інтарэсы ягонага бізнесу. Прадпрымальнік звярнуўся ў Вярхоўны суд, але ён не задаволіў ягоныя патрабаванні. Тады ўласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» намагаўся забараніць тэлеканалу выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Belsat TV»). Але Вярхоўны Суд палічыў патрабаванні неабгрунтаванымі.

Паўторны разгляд справы ініцыяваў прэзідыум Вярхоўнага суду, а справу разглядаў іншы склад суддзяў. 4 верасня 2014 году суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы, паведамляе baj.by.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...