У Вілейскім раённым судзе 9 кастрычніка судзілі мясцовага актывіста Алеся Вянгерскага, які выскачыў на футбольнае поле ў Барысаве з бел-чырвона-белым сцягам падчас гульні «БАТЭ — Арсэнал» і толькі што адбыў за гэта 10 сутак арышту. Цяпер яму прысудзілі штраф у 460 рублёў за ранейшую акцыю супраць вучэнняў «Захад».

Алесь Вянгерскі патлумачыў карэспандэнту Свабоды, у чым быў сэнс ягонай акцыі са сцягам:

«Проста каб нагадаць людзям пра бел-чырвона-белы сцяг, што гэта наш гістарычны сымбаль і наш гонар, каб ганарыліся».

Паводле Вянгерскага, ад міліцыянтаў у Барысаве ён ня чуў крыўдных словаў за свой учынак:

«Толькі ст’юарды ўдарылі па нагах ды спрабавалі паставіць на калені, але нічога ў іх не атрымалася. А таго ст’юарда, які збіў мяне з ног на полі, праз 20 хвілін я ўбачыў у аўтазаку. Нас разам павезлі супрацоўнікі спэцслужбаў. Яго за тое, што нібыта праводзіў на футбол гледачоў без квіткоў. Ва ўсякім разе, такі на яго складалі пратакол у міліцыі. Што з ім было далей, ня ведаю», — кажа Вянгерскі.

Вянгерскі збіраецца днямі ў Барысаў, каб падаць скаргу на свой прысуд — ён ня згодны з тым, што нібыта не падпарадкоўваўся міліцыі, за што атрымаў 3 сутак арышту ў дадатак да 7 за «хуліганства». Сённяшні штраф у 20 базавых велічынь Алесь Вянгерскі абскарджваць ня будзе.

Чытайце па тэме:  У Кобрыні судзяць Алеся Меха, які знайшоў праслухоўку ў доме сябра

«Няма сэнсу, усё роўна назад не павярнуць», — кажа ён.

Таксама Вянгерскі кажа, што не збіраецца кудысці эміграваць і героем сябе пасля ўчынку на футболе ня лічыць:

«Трэба далей дамагацца зменаў да лепшага тут, у Беларусі», — сказаў Вянгерскі і дадаў, што збіраецца на вулічную акцыю ў Менску, заплянаваную на 21 кастрычніка.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.