26-гадовага заўязатара перавезлі з Барысава, дзе ён адбываў пакаранне, у Вялейку, дзе ён жыве. Такую інфармацыю паведамілі Радыё Свабода сваякі Вянгерскага і грамадзкі актывіст Аляксей Сюдак.

Аляксандр Вянгерскі (у цэнтры) падчас затрымання на футбольным полі, 28 верасня 2017

 

Сям’я збіралася сустракаць Аляксандра пасля адбывання пакарання ў Барысаве. Яго меліся вызваліць 8 кастрычніка каля 21-й гадзіны. Але, кажуць у сям’і, выпадкова ім стала вядома, што Аляксандр ужо ў Вялейцы. Яны звярнуліся ў мясцовы РУУС, там ім пацвердзілі, што Вянгерскі ў Вялейцы і заўтра яго чакае новы суд.

За што будуць судзіць Аляксандра заўтра, не вядома, але ў Вялейцы мяркуюць, што падставай можа быць ягоны ўдзел у акцыі 8 верасня ў Менску.

У Барысаўскім раённым судзе 29 верасня Вянгерскага прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу — дробнае хуліганства (прысудзіўшы 7 сутак) і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы (яшчэ 3 сутак арышту).

Раней паведамлялася, што Аляксандр Вянгерскі падчас свайго адміністрацыйнага арышту трымаў галадоўку. У лісце, які атрымаў вялейскі актывіст Аляксей Сюдак, Вянгерскі тлумачыць, што галадоўку абвяшчае праз нязгоду з абвінавачаннем у непадпарадкаванні міліцыі, бо «супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя паказанні, а аднаго з іх я ўбачыў у залі суду ўпершыню». Ён заяўляе, што з ягонага боку не было непадпарадкавання ці знявагі да міліцыянтаў.

Таксама Вянгерскі піша, што ладзіць галадоўку ў падтрымку ўсіх палітзняволеных, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Чытайце па тэме:  Тры версіі трагедыі ў Барысаве

У судзе Вянгерскі распавядаў, што пасля затрымання ст’юардамі на «Барысаў-Арэне» яго збівалі і выклікалі хуткую дапамогу.

На пытанне журналісткі Радыё Свабода, чаму на паседжанне суду яго даставілі бруднага, адказаў: — У мяне ціск. Дрэнна было. Выклікалі хуткую. Пазней, адказваючы на пытанні суддзі, Вянгерскі дадаў, што пасля затрымання яго вывелі са стадыёну, паставілі на калені і білі па нырках.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.