Пасьля 14-й гадзіны вакол Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці ў Менску паўстаў жаночы «ланцуг салідарнасьці». Напярэдадні АМАП заблякаваў ўваходы і выхады ў касьцёл, разганяючы мірны пратэст на плошчы.

Учора падчас зачысткі менскай плошчы Незалежнасьці, дзе адбываўся пратэстны мітынг супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго ўлады, супрацоўнікі АМАП на 40 хвілін заблякавалі ўсе дзьверы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, нікога не ўпукалі і не выпускалі адтуль.Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі заявіў пратэст у сувязі зь дзеяньнямі сілавікоў, якія заблякавалі ўваход і выхад у Чырвоны касьцёл і папярэдзіў улады Беларусі і кіраўніцтва сілавых структураў, што падобныя дзеяньні — «недапушчальныя і незаконныя».

«Касьцёл зьяўляецца сьвятыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе жадаючыя. Блякаваньне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь праву грамадзянаў на свабоду сумленьня і веравызнаньня, абражае пачуцьці вернікаў і выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых», — заявіў біскуп Юры Касабуцкі.


Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...