Алене Ваўкавыцкай дагэтуль цяжка паверыць у тое, што муж Андрэй мог сесці п’яным за руль і насмерць збіць жанчыну.

У Баранавічах Андрэй Ваўкавыцкі (злева) быў публічным супрацоўнікам ДАІ і часта выступаў у СМІ. Фота gaibrest.by

У Баранавічах Андрэй Ваўкавыцкі (злева) быў публічным супрацоўнікам ДАІ і часта выступаў у СМІ. Фота gaibrest.by

“У Баранавічах многія ведаюць яго як харошага чалавека. Па працы ніколі пытанняў не ўзнікала. І тут такое!” — кажа жанчына.

Еўрарадыё: Што ваш муж рабіў у вёсцы Дарава 26 лістапада ў дзевяць вечара?

Алена Ваўкавыцкая: Мы гэтага не ведаем, ёсць толькі здагадкі. Стопрацэнтных фактаў няма. Нібыта ёсць інфармацыя, што ў машыне ён быў не адзін, а з сябрамі. Нехта кажа, што ён быў п’яны, нехта, што цвярозы, і яго падставілі. Вельмі спадзяюся на следчага, што ён аб’ектыўна ўстановіць, ці сапраўды за рулём быў Андрэй. Чуткі не бяруцца з пустога месца. Няхай дакажуць, што гэта ён. І тады я буду ўпэўненая, і няхай адказвае за тое, што зроблена.

Еўрарадыё: Паведамляецца, што ў яго крыві было каля трох праміле алкаголю. Для гэтага трэба выпіць больш за бутэльку гарэлкі. Ці злоўжываў муж спіртным?

Алена Ваўкавыцкая: Ходзяць чуткі, нібыта ён алкаш, але гэта абсалютная няпраўда. Каб ён быў дрэнны чалавек, не выхаваў бы траіх дзяцей і не працаваў бы ў ДАІ столькі гадоў. Апошнім часам ён амаль увесь час знаходзіўся на працы дапазна. Пачынаў з 7-8 раніцы, заканчваў, здаралася, у 20.30. Працаваў за начальніка ДАІ і за самога сябе як за старшага дзяржаўтаінспектара. Прымаў грамадзян, часта дзесьці выступаў. Па працы ён быў чалавекам вельмі адказным. У яго проста часу не было, каб напівацца. Прыходзіў дадому, пасядзелі, павячэралі — і спаць. Толькі ў выхадны дзень мог выпіць, але не так, каб пасярод тыдня.

Андрэй Ваўкавыцкі на сумеснай акцыі з байкерамі. Яшчэ ў пагонах капітана

Андрэй Ваўкавыцкі на сумеснай акцыі з байкерамі. Яшчэ ў пагонах капітана

Еўрарадыё: Ці праўда, што  за два дні да трагедыі яго афіцыйна прызначылі начальнікам ДАІ Баранавічаў?

Чытайце па тэме:  ГАИ ответила на петицию об увеличении штрафов пешеходам в 100 раз: "Предложения будут рассмотрены"

Алена Ваўкавыцкая: Не, няпраўда.

Еўрарадыё: Яму ўвогуле хацелася стаць паўнавартасным кіраўніком ДАІ?

Алена Ваўкавыцкая: Часам ён разважаў, што, можа быць, яно таго не вартае. Але і адмаўляцца, калі б прызначылі, не стаў.

Знешне Андрэй Ваўкавыцкі выглядаў звычайным беларускім сілавіком. Сам ён родам з Петрыкаўскага раёна. У Баранавічы трапіў з-за службы ў войску. Тут застаўся жыць, зрабіў кар’еру ў ДАІ і знайшоў сабе жонку.

Шмат гадоў таму, пасля нараджэння сына, Ваўкавыцкія развяліся. Але пасля зноўку сталі жыць разам, хоць і не афармлялі адносіны афіцыйна.

Пара гадуе траіх дзяцей. Адной дачцэ — два, другой — пяць, сыну — 15 гадоў. Хлопец таксама марыць пра пагоны, пайшоў вучыцца ў кадэцкае вучылішча. Дагэтуль на старонцы сына ў сацсетках размешчаныя фота плакатаў кшталту “Толькі дурні і невукі парушаюць правілы дарожнага руху!”.

0512siamja

26 лістапада Андрэй Ваўкавыцкі стаў удзельнікам трагічнага і рэзананснага здарэння. Усё пачалося з таго, што ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна экіпаж ДАІ спыніў легкавы “Форд”. У кіроўцы не было правоў. Каб папрасіць у інспектараў мяккага пакарання, з машыны ў падмогу выйшла і грамадзянская жонка бяспраўніка — Вольга Стралкоўская. Калі жанчына вярталася назад да аўтамабіля, то яе збіў кіроўца “БМВ”. У злачынстве падазраецца кіраўнік ДАІ Баранавічаў Андрэй Ваўкавыцкі. Што ён рабіў у Дараве і чаму аказаўся нецвярозым, дагэтуль незразумела.

Чытайце па тэме:  В Барановичах мужчина избил и затащил в машину 15-летнюю девочку

У момант трагедыі Ваўкавыцкі не выконваў службовыя абавязкі і быў у цывільнай вопратцы. У крыві падазраванага выявілі тры праміле алкаголю. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Былому начальніку ДАІ пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Яўген Валошын, Еўрарадыё


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.