Ініцыятары студэнцкіх пратэстаў «карыстаюцца нашай інтэлігентнасцю, нашым спакойным рэагаваннем на розныя выпады», заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў 14 снежня ў Палаце прадстаўнікоў на сустрэчы членаў маладзёжнага савета пры міністэрстве.

euroradio.fm

euroradio.fm

«Можа, нам трэба быць больш агрэсіўнымі», — сказаў міністр, каментуючы акцыю студэнтаў БДУ супраць увядзення ў ВНУ платных пераздач, якая прайшла 2 снежня ў Мінску.

«Пытанні маладзёжнай палітыкі вельмі важныя, — падкрэсліў ён. — Апошнім часам ідзе гэта неспакойная абстаноўка ўсюды ў свеце, і ў нас у краіне, на жаль, гэта адбіваецца. Гэта гаворыць аб тым, што трэба надаваць больш увагі маладзёжнаму асяроддзю не толькі мерапрыемствамі культурна-забаўляльнага плана, прысвечанымі бытавым праблемам, але і незвычайна важныя цяпер пытанні, звязаныя з палітыкай, сацыяльнай сферай, у тым ліку працай у інтэрнэце».

«Гэты рух незразумелы, які нібыта называецца «Студэнты супраць», але там студэнтаў фактычна няма. Вось як на яго рэагаваць і што нам рабіць, думаю, таксама варта падумаць аб гэтай праблеме», — заявіў Жураўкоў.

На яго думку, у маладзёжным асяроддзі, у тым ліку студэнцкім, дастаткова развітая сацыяльная інфантыльнасць. «Гэта значыць вы мяне не кранайце, няхай хтосьці іншы робіць, але калі мне штосьці трэба, я буду патрабаваць: вы мне дайце, вы мяне забяспечце, я яшчэ крытыкую, я яшчэ і выкажу ў хамскай форме. Таксама трэба неяк на гэта рэагаваць», — сказаў міністр.

Варта адзначыць, што перад пачаткам пасяджэння Жураўкоў адказаў адмовай на просьбу журналістаў пракаментаваць студэнцкія акцыі пратэсту, але закрануў гэту тэму падчас выступлення, піша БелаПАН.

2 снежня ў Мінск прайшоў “Марш студэнтаў”, арганізаваны студэнтамі БДУ ў знак пратэсту супраць ўвядзення аплаты за пераздачу іспытаў і залікаў. Акцыя сабрала ва ўніверсітэцкім гарадку БДУ каля сотні студэнтаў. Значна больш там сабралася супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным.

Перад Маршам студэнтаў невядомыя блакавалі практычна ўсе ўваходы-выхады ў самым БДУ, а таксама ў бліжэйшых вну, у прыватнасці, педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Марш студэнтаў сарвалі самым прымітыўным чынам – фізічна перакрыўшы доступ да месца акцыі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...