Пра гэта Дзіяна Серадзюк паведаміла ў Фэйсбуку.

“Незаконныя” караблікі каля амбасады РФ у Мінску, Еўрарадыё

 

“…супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС палічылі, што я не асвятляла акцыю Моладзь БНФ па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста (спасылка на матэрыял у першым каментары), а прымала ў ёй удзел. Нават пратакол даслалі”, – паведамляе журналістка . І цытуе дакумент:

«26.11.2018г. в 19.05 по ул. Нововиленской, 1А в г. Минске гр-ка Середюк Д.Э. нарушила ст.10 Закона РБ «О массовых мероприятиях в РБ», порядок проведения пикетирования, что выразилось в принятии её участия в пикетировании в составе группы граждан без соответствующего разрешения Мингорисполкома с целью публичного выражения своего отношения к задержанию Россией украинских военных кораблей в Керченском проливе, во время которого установила к ограждению здания посольства России бумажный кораблик с изображением украинского флага».

 

Прыцягненне журналісткі да адміністрацыйнай адказнасці адбываецца на фоне павышанай увагі да выдання.

“За апошні тыдзень Новы Час/ Novy Čas пераўтварыўся проста ў рассаднік правапарушальнікаў. Не паспеў Зайдэс падаць пазоў у суд на газету і Дзяніс Івашын, як за пост у фэйсбуку завялі адміністрацыйную справу на Mikola Dziadok нібыта за прапаганду нацызму, – адзначае Дзіяна Серадзюк. – Не разумею, навошта ім у штаце трымаць столькі дармаедаў, якія не могуць нават суаднесці падзеі з відэазапісамі, якія супрацоўнікі міліцыі вядуць на кожнай акцыі”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...