Тэлеканал Белсат паведамляе пра затрыманні сваіх журналістаў, якія асвятляюць першамайскія падзеі.

Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс

Баранавіцкія міліцыянты хацелі адвезці здымачную групу Белсата (Олю Чайчыц і Андруся Козела), якая вяла стрым з акцыі «белых аркушаў», у РАУС за збор інфармацыі. Нашыя калегі вялі стрым з акцыі «белых аркушаў».

Воля і Андрусь упарта настойвалі на сваёй рацыі і адмаўляліся ехаць з праваахоўнікамі у аддзел. У выніку міліцыянт быў вымушаны абмежавацца толькі тым, што перапісаў звесткі журналістаў. Ён вярнуў дакументы.

Міліцыянты Баранавічаў не саромеюцца парушаць Канстытуцыю перад камерай, паводле якой зборам і распаўсюдам інфармацыі можа займацца кожны грамадзянін краіны.

Журналістка Марына Драбышэўская, якая супрацоўнічае з Белсатам, затрымана ў Гомелі пасля санкцыянаванага мітынгу 1 траўня. Падставы затрымання ёй не патлумачылі.

Яшчэ раніцай Марына Драбышэўская паведамляла пра тое, што за яе кватэрай вялося вонкавае назіранне, аднак ёй удалося пазбегнуць затрымання. На мітынгу журналістка вяла стрым.

Чытайце па тэме:  Почему в барановичской поликлинике проверяют, выезжали ли вы за границу

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment