Сёння журы прэміі імя Ежы Гедройца абвесціла лаўрэата – аўтара найлепшай празаічнай кнігі 2016 году, які атрымае галоўны прыз у 5000 еўраў.

Пераможца прэміі – Зміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы». Другое месца ў Людмілы Рублеўскай за раман «Дагератып». На трэцім месцы – Адам Глобус с кнігай «Зваротная перспектыва».

Зміцер Бартосік (нар. у 1969 годзе) – беларускі бард, пісьменнік. Ягоная кніга «Быў у пана верабейка гаварушчы» уяўляе сабой калекцыю рэпартажаў пра шматгадовыя журналісцкія вандроўкі. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ. Свабодны тэатр паставіў паводле кнігі п’есу.

На перамогу сёлета прэтэндавалі 7 кніг:

Зміцер Бартосік. «Быў у пана верабейка гаварушчы»

Валер Гапееў. «Ноч цмока»

Адам Глобус. «Зваротная перспектыва»

Андрусь Горват. «Радзіва «Прудок». Дзённік»

Сяргей Календа. «Падарожжа на край ложка»

Людміла Рублеўская. «Дагератып»

Аляксей Талстоў. «Апоўначы на сіялімскім мосце»

Прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснаваная ў 2011 годзе. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Польшчы, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.