“Суддзя кажа: спазняецеся – можаце патэлефанаваць і дамовіцца з інспектарам; інспектар сцвярджае, што такія дамоўленасці не маюць юрыдычнай сілы”.

Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё

5 чэрвеня суддзя Першамайскага райёна Мінска Леанід Ярмоленка працягнуў на тры месяцы прэвентыўны нагляд за лідарам “Маладога фронта” Зміцерам Дашкевічам. Такое рашэнне суд вынес пасля прадстаўлення РАУС Першамайскага раёна.

Хаця сам Зміцер Дашкевіч чакаў, што з дня на дзень з яго здымуць прэвентыўны нагляд. Чаму ж не знялі? Зміцер Дашкевіч выказаў сваё меркаванне Беларускай праўдзе.

-Чым суд матываваў працяг нагляду на 3 месяцы? Дагэтуль вы атрымалі толькі два папярэджанні.

-У мяне ёсць два парушэнні. Я спазніўся дахаты з-за працы – такое здараецца. А падаткаплацельшчыкі плоцяць падаткі на ўтрыманне гэтых “змагароў”, якія па тры разы за ноч могуць “наведвацца ў госці”.

Для мяне гэтае рашэнне незразумелае: яшчэ колькі дзён у РАУС мне казалі, што падаюць дакументы на заканчэнне прэвентыўнага нагляду. На справе ўсё аказалася зусім наадварот: працягнулі прэвентыўны нагляд на тры месяцы.

-Ці азначае гэта, што два ранейшыя папярэджанні анулююцца?

-Усё застаецца. Я таксама думаў, што ранейшыя папярэджанні здымаюцца. Але – не.

-Але за тры месяцы можна атрымаць не адно і не два папярэджанні, зважаючы на практыку прэвентыўнага нагляду.

-Я атрымаў два папярэджанні за дзевяць месяцаў. Трэцяе папярэджанне азначае крымінальную справу і рэальны тэрмін. Гэта і наводзіць на думку, што мяне плануюць закрыць да 2015 года.

У жыцці здараюцца розныя абставіны. Зламалася машына ці спынілася метро – усякае бывае. Гэта я спрабаваў і давесці суддзю. На што атрымаў адказ: можна ж патэлефапнаваць існпектару, папярэдзіць яго, дамовіцца.Шараговы чалавек сапраўды можа патэлефанаваць і дамовіцца. А інспектар мне на судзе і кажа: падобныя дамоўленасці не маюць юрыдычнай сілы. Суддзя: можна дамовіцца, інспектар: дамоўленасці не маюць юрыдычнай сілы.

Крыніца: Георгій Глебаў, Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...