У судзе Партызанскага раёна Мінска “знайшоўся” актывіст “Змены” Віталь Васількоў, сувязь з якім перарвалася яшчэ 12 верасня. 

Дом правасуддзя

Дом правасуддзя

Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП) і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт.23.34 КаАП). Суддзя – Наталля Дзядкова.

Выходныя ён правёў у пастарунку, паведамляе “Вясна”.

Нагадаем, што 12 верасня былі затрыманыя і пакараныя арыштамі на 15 сутак актывісты “Змены” Павел Вінаградаў і Ягор Віняцкі.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...